Мамiна мова

Маміна мова.
Словы-каралі.
Ў квецені маю кілім.
Слова за слова
Дзецьмі збіралі
Слодыч пяшчотаў на ім.

Гукі звінелі,
Рупліва, як пчолкі
Зносячы шчасця ўспамін,
Каб праз гады
Ажывалі вясёлкі
Самых цудоўных хвілін!

Маміна мова
Слова за слова
Я ажываю душой!
І на чужыне
Жыць не пакіне
Спеў роднай мовы маёй!

Родная мова
Ўецца размова,
Нібы крынічныі ручай!
Родная мова...
Вучым нанова,
Каб уваскрос родны край!


Рецензии
Я показал твой стих «Мамiна мова» моим бывшим ученикам из беларускамоўной гимназии. Они в восторге и ... подписались на тебя (весь клас)!


Виктор Цекунов   28.02.2021 12:16     Заявить о нарушении
Дзякуй, Віця! Я ніколі не думаў, што мае вершы на нешта годныя, але ж ты паказаў мне іх сапраўдны кошт! Дзякуй і ўсім гімназіястам, самы сардэчны!

Станислав Шастак   28.02.2021 17:24   Заявить о нарушении