Падзяка сябрам

Сардэчны дзякуй Вам сябры
За пажаданняў тост застольны!
Дай Бог даждаць тае пары,
Калі край родны стане вольны!

Хай беражэ ўсіх нас Бог
І не сканчаецца дарога,
Што нас вядзе да перамог,
А не да звыклага старога!

І сёння, ў гэты дзень святы,
Я дзячу ўсім за віншаванні!
Дай Божа, каб век залаты,
Настаў і споўніў пажаданні!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →