Пратэсты не сцiхаюць!

У восень, калі халады насталі,
Пратэст перамясціўся ў двары.
Жыльцы дамоў у тэлеграм- канале
Стваралі чаты, дзе з тае пары,
Не лезьці каб пад кулі без разбору,
Апавяшчалі час і месца збору.

Пілі гарбату, ставілі імпрэзы,
Дыскутавлі рух пратэсту, мэты,
Агучвалі сумесных дзеяў тэзы
І кожны быў плячом сяброў сагрэты
Сілавікам было спачатку невядома,
Як збіць пратэст, бо пратэстуюць дома.

Рашэнне той праблемы даў савет,
Што ў гарадах пісаў жыцця законы,
Апавясціўшы, што двары, як след,
Адносяцца да ўсеграмадскай зоны.
І на яго загад: "зрабіць парадак сталы!"
Знішчалі б БЧБ-сцягі, і ленты, і муралы.

Хто будзе бараніць,таго збіваць і везці
Для выяснення акалічнасці ў ІЧУ,
Каб там АМАП гвалтоўна мог давесці,
Што так патрэбна Беларусі палачу!
Ён хоча правіць пакуль ён жывы!
Яму пляваць на вольнасці правы!

А тое, што жыцце будзе без змен,
Адно б яго сілавікі любілі
Пацвердзілі на плошчы Перамен,
Дзе Рому Бандарэнку ў ноч забілі.
Ён сымбаль нашай бараніў свабоды
І быў забіты ў маладыя годы!

У тым двары, Раман дзе быў забіты,
Стварылі штось накшталт мемарыяла
Ляглі вянкі на з яго кроўю пліты
І мора знічак твары асвятляла.
АМАП з’явіўся на жалобнай хвалі,
Людзей пабілі, мемарыял стапталі.

Так надыйшоў і час калядных свят,
Якія многія сустрэлі у вязніцы.
Пратэст прыціх. Быў узурпатар рад,
Што поспеху АМАП сумеў дабіцца.
Але дарэмна! Толькі пацяплела
Ўваскрос пратэст і выступіў зноў смела!

Не можа самазванец зразумець,
Калі і як "народзец" стаў народам,
Што ён яго царом не хоча мець,
Імкнецца ж к пераменам і свабодам!
Таму Ўсебеларускі не ўратуе сход
Ні час яго царэння і ні яго сыход!

З душою трэснутай, як звон,
Дзяцінства ты не бачыў!
Але як Бог узнёс на трон
Ты зло й сябрам аддзячыў!
Здаецца мне й сілавікі
Мелі ў дзяцінстве лёс такі!


Рецензии
Белорусы на дворовых протестных маршах скандируют: "Протест заглохнет, когда диктатор сдохнет!" Спасибо за стих, Станислав.

В 6-й снизу строчке опечатка: трэснуьай. Исправь "ь" на "т".

Виктор Цекунов   26.01.2021 22:14     Заявить о нарушении
Сардэчны дзякуй, Віця! Ужо выправіў.

Станислав Шастак   27.01.2021 15:34   Заявить о нарушении