Пажаданнi на Стары Новы год

Класны рух наперад
Не наадварот
Дай Бог без праверак
Стары новы год!
Дай здароўя Божа,
Каб кавід прапаў
А з ім нават можа
Той, хто ўсіх дастаў!
Вып’ем жа, мой дружа,
Мы за год стары!
Нам не страшна сцюжа,
З чаям у двары!
Гэй за перамены
Паднімай бакалы!
Каб сышлі са сцэны
Дзікія шакалы!
Хай паразуменне
Да нас знойдзе шлях
Юных пакаленне
Выбера хай сцяг!
Трэба перспектыву
Ім жыцця знайсці,
Каб без супраціву
Рэформы вясці!
За дзяцей, за ўнукаў
Паднімай бакалы,
Каб жыць без панукаў,
Без гвалту й навалы!
Трэці ж паднімаю
Каб не знаў турбот
Кожны ў гэтым краю
І ўвесь Новы год!


Рецензии