Навагоднiя пажаданнi беларусам
Хто мірна выйшаў у паход
За годнасць роднае краіны!
Вы не "народзец" Вы - Народ!
Вы чвэртку веку гвалт трывалі,
Да волі не шукалі шлях,
Але як галасы ў вас скралі,
Вы ўзнялі свабоды сцяг!
Штандар - бела-чырвона- белы -
Вашых дзяцей забітых кроў,
Што пралілася на іх целы,
Каб час свабоды надышоў
Уздымайце ўверх яго сягоння,
Каб не дастаў праўласны зброд!
Хай ажыве на ім Пагоня,
Наступіць вольны Новы год!
Няхай сьвятая цуда-сіла,
Шлях Вам асвеціць да свабоды,
Каб Вам яе на век хапіла
І бралі б прыклад з Вас народы!
Хай вольнасць, годнасць і закон
Вас назаўсёды аб'яднаюць!
Хай Вашым планам шчасціць плён
І Вашы дзеці войн не знаюць!
Няхай жа Новы год Вам будзе,
Праменем яркім маяка,
Каб вольнымі ўсе сталі людзі
На Беларусі ў год Быка!
Свидетельство о публикации №120123007343