Кавiд 19

Дзень асенні дожджык сее,
Дзьмухае імжой у твар,
Так што і кажух не грэе
Пад кудлатай коўдрай хмар.

Праз іх сонейка праменю
Не прабіцца да зямлі
Золата бяроз у жменю
Буры восені страслі.

Голы лес стаіць паныла,
Чуцен дзятла мерны стук.
Адчуваю сам, як сіла
Кроплямі сцякае з рук.

Дзень асенні, дзень тужлівы
Ковідвірус, каранцін.
Я ў здароўі не шчаслівы,
Бо ўжо год амаль адзін!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →