Волi

Сябры мае, вам так скажу
І ў тым ілгаць не буду,
У Бога ласкі я прашу:
Дай Божа збыцца цуду!
Вярні нам мір у родны край,
Гвалт вынішчы да следу
Процістаянне і раздрай
Змяніўшы на бяседу!
Хай вольна ўздыхне зямля,
Прызнае ўрад законы
І мы забылі б спакваля
Тэрору час шалёны!
Каб вырадкаў Бог не цярпеў,
Людзкой не множыў болі!
І ўваскрос надзеі спеў
Аб незалежнай волі!


Рецензии