Мая малiтва

Няхай Божа цябе
Беражэ ад бяды,
Каб на злосць варажбе
Існавала б заўжды!

Каб на мапе Зямлі
Я знайсці цябе мог,
Як вярнуся калі
Сам з далёкіх дарог!

Калі ўранку ізноў
Прабягу па расе,
Пад гучанне званоў
Збыўшы планы усе.

Ты адна для мяне
Чараўніцай была,
Наяву, а не ў сне
Мне надзею дала,

Што наш вернецца час
І гук роднае мовы
Абазначыць для нас
Незалежны сьвет новы!

Беларусь назаву
Зоркай я між краін,
Бо табою жыву
У чужыне - твой сын!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →