Успамiн

Ты недзе прапала. Адказу няма
І змоўк у слухаўцы твой голас,
Але прад вачамі стаіш ты сама
Струменіць між пальцаў твой волас

Хвіліны цякуць у былое назад
І тчэцца кілім  успамінаў:
У кужаль туману захутаны сад
І ў месяца срэбры - дзяўчына!

Ліецца з нябёс цішыня на траву
І  іскрамі яснымі ззяе ... .
Я тым успамінам сягоння жыву!
Другога душа не прымае!


Рецензии