Трудилась осень

Таю свой роздум адыйшоўшым днём,
Як у чаканні радасці няспетай,
Нібы-та  промнік  будучага лета
Мяне крануўся сонечным агнём.

Дзень заціхаў і вечар апусцеў,
Рыхтуючыся да палону ночы,
Згасала рэха голасам прарочым
Вячэрніх песень паміж чулых сцен.

Свой лёс я лёсу песні даручыў,
Паруючы  трывогаю сумлення,
Здымала восень дзіўнае адзенне,
Святла бесперапыннага матыў.

Дождж  межаваўся з палкай спёкай,
Ноч сустракала роснаю ўсмешкай,
Дзе восень накідала лісця сцежкай,
Застаўшыся царыцай сінявокай.


Рецензии