Мы Народ!

О, Беларусы! Мы адзіны,
Хто мірна выйшаў у паход
За годнасць роднае краіны!
Мы не "народзец", мы - Народ!

Мы веку чвэрць хлусьню трывалі
І гвалт, што дзеяў правадыр,
Мы жабракамі выжывалі,
Бо абяцаў нам "фюрэр" мір!

Пад песьні гэтай абяцанкі
Ён збудаваў прыватны рай,
Дзе ён - кароль, сыны - паўпанкі,
А мы - здабыча яго зграй!

Ён землі нашыя арабам
Падараваў на сотні год,
А нам увёў кантракт, каб рабам
Быў у начальства ўвесь народ!

Мы дзіўна доўга гвалт трывалі,
Да волі не шукалі шлях,
Як нашы ж галасы ўкралі,
Мы ўзнялі свабоды сцяг!

Штандар наш - бела-чырвона- белы -
Кроў мінакоў, АМАПам збітых,
Што пралілася на іх целы.
Герояў кроў - ужо забітых!

Яго высока мы ўздымем,
Каб не дастаў праўласны зброд,
Бо толькі з ім, з Пагоні імем
Зло пераможа наш Народ!


Рецензии