Мая старонка

Мая блакітнавокая старонка,
Анёл з душой прачыстай – Бела Русь.
Дзявочых кос жытнёвая саломка
І белы твар, як ільняны абрус.

Агрэсія і гнеў табе чужыя,
Гасціннасць уласцівая, любоў.
Хай лепей памяркоўныя такія,
Чым той натоўп раз’юшаных быкоў,

Які падчас вар’яцкае карыды
Ірве ахвяру, прагнучы крыві.
Твае ж пяшчотай вабяць краявіды,
У светлых мроях Бела Русь жыві!


Рецензии
Як жа ж хочацца жыць і кахаць, і любіць!
На вяселлях скакаці і дзяцей гадаваці!
У справядлівасці быць і жыццё будаваці
Пад аховай Радзімы, як заступніцы-Маці!
Каб ніколі-ніколі не заліў вочы колер –
Ні зялёны, ні белы, ні крывава-чырвоны!
Каб гарматы ў чахлах кветкамі зарасталі,
Каб суседзі, як сябраў, як братоў сустракалі!
Каб у небе блакітным над Краінамі Свету
Божы птах абудзіў сваім спевам Планету:
– Прачынайся, Вясна! Прачынайцесь, Народы!
НЕ Вайне! НЕ Вайне! – Толькі Мір! Толькі Згода!
………………………………………………………………….
Як жа ж хочацца жыць і кахаць, і любіць!..

Марина Влада-Верасень   02.03.2023 09:07     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.