Не аб палiтыцы

Пытаецца дзяўчо-дачка ў матулі:
А мне навошта, мамачка, туды,
Дзе чорных дзядзек-робатаў рады?
Навошта ты вядзеш мяне пад кулі?
Навошта тыя літары на майку -
Радкі незразумелых дзіўных слоў
І паласа чырвоная, бы кроў?
Купі мне лепей плюшавага зайку!
Купі мне, мама, многа шакаладак,
Кавун салодкі, фарбы і альбом -
Я намалюю сонейка і дом.
Хадзем дамоў ды напячом аладак.
Там, дома, ля пясочніцы на траўцы
Так ціха... Мячык, Васька-рыжы кот...
Я пагуляла ўжо ў пераварот.
Хадзем дадому, пасядзім на лаўцы.
Чаго яны крычаць, нібы здурэлі,
Гудуць-сігналяць? Мне ў вушах баліць.
Я ўладу, мама, не хачу дзяліць.
Хадзем дадому. Там цянёк, арэлі...
Хадзем! Тут цесна, душна, нецікава...
А хочаш, дык прыдзі сюды адна -
Я дома пачакаю ля вакна...
_____________________
Ты, "мама", звацца мамай маеш права?


Верш-зварот да бацькоў, якія водзяць з сабою на мітынгі маленькіх дзетак. На жаль, не толькі  водзяць...


Рецензии
На жаль яны не чытаюць вершаў...
вось так свет і падыходзіць да свайго канца.

Валентина Ментуз   23.09.2020 22:30     Заявить о нарушении
Дзякую. Рада сустрэчы.

Клавдия Семеновна   17.11.2020 14:21   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.