Дуб i сасна - помнiк каханню!

Каханне - гэты гімн жыццю,
Ёсць вынік існавання свету.
Стварыўшы зоркі і планету,
Яно дае рост пачуццю.

Яно яднае ўсё ў прыродзе:
Стыхію, час,  яе прастору,
Блакіт нябёс даруе мору,
Жыве легендамі ў народзе.

Аб ім расказваюць нам зоры
Ліпнёвай ноччу ў люстры вод
І  светлячковы карагод,
Што тчэ дзівосныя узоры.

Сьвятло кахання не знікае,
Законы  мае бо свае,
Яно жыццё другім дае
І з сэрцаў слёзы высякае.

Каб яны, ўпаўшы на дзірван,
Зноў ранняй узышлі вясною.
Дубком з каханкаю сасною,
Распавялі кахання план.

Аб ім нам шэпчуць Ушы хвалі,
Што прагнуць з Нёманам спаткання,
Каб прыгажосць таго кахання
Панесьці ў край і ў мора далей.

На Ушы беразе высокім
Бялюткія палаца сцены -
Прытулак Муз і Мельпамены
Ў мінулым, не зусім далёкім.

Сталіца роду Радзівілаў
Назад таму гадоў мо 300,
Ігрою дваравых артыстаў
У Вільні нават сьвет дзівіла!

Тэатр Міхала Радзівіла
Слыў выкшталцонасцю імпрэзы,
Дзе талент жонкі-паэтэсы
Заслугі князя множыў міла.

І ў ВКЛ і у Кароне
Тэатар сталую меў славу,
Ды мабыць большую забаву
Стварыў у Слуцку князь Геронім.

Ён - мецэнат балетнай сцэны-
Стварыў балет з дзяўчат прыдворных,
Яму падданых і пакорных
Трываць яго настрояў змены.
     *      *
         *
Неяк на балю ў караля
Паабяцалі Радзівілы
Злажыць сваіх тэатраў сілы,
Каб аж здзівілася зямля

Імрэзай, пастаноўкі ходам
Дасціпнаю ігрой  актораў,
Кардэбалета і танцораў,
На шляху к райскім асалодам!

Тэатры хутка аб'ядналі .
І на нясьвіжскую зямлю,
Як абяцалі каралю,
Прывезлі слуцкія каралі.

Ад русых косаў тых случанак
Аж пасьвятлеў палаца двор,
Бо ўсе былі, як на падбор,
Прыгожыя, бы майскі ранак!

Танклявы, вабны мелі стан,
Каса сцякала ўсім на грудзі.
Чараў случанак не забудзе
Ніводзін шляхціч, нават пан!

А ў тым кардэбалеце йшла
Гануся- прыма-балерына,
17-ці гадкоў дзяўчына,
Што ўсю красу Зямлі ўзяла!

Гарэлі ясна зоры-вочы,
А вусны - спелай вішні сок
Прыадкрываў зубоў радок,
Што жэмчугам бялелі ўночы.

Гануся ў танцы ажывала!
Над сцэнай у адно імгненне,
Зямлі пазбыўшы прыцягненне,
Эола пухам узлятала!

Ад яе танца ў захапленні
Былі акторы і магнаты.
Перад дзяўчом з сялянскай хаты
Яны ўставалі на калені.

Ды падарункі і прызнанні
Гануся рэзка абвяргала,
Яна між талентаў шукала
Ёй роўнага і у каханні.

Язэп Ганусі быў прывабны-
Мастак нясьвіжскі ў Радзівіла.
Яго карцін цудоўных сіла,
Іх колер мяккі і ядвабны.

Яна жыла між дэкарацый,
Што маляваў ён для балета.
Яе здіўляла лёгкасць гэта,
З якой рука стварала грацый.

Язэп, хоць палка закаханы,
Саромеўся аб тым прызнацца,
Баяўся будзе мо смяяцца,
Бо мае лепшыя мо планы.

Так праляцелі два гады.
Назначаны быў дзень вяртання
Ганусі ў Слуцак. Для кахання
Шляхі знікалі назаўжды!

І стрэс разлукі неймаверны
Раскрыў ім вусны абаім!
Яна прызналася, што ім
Жыве! А ён, што будзе век ёй верны!

Скрапіўшы клятвы пацалункам,
У царкву ў Гародзеі памчалі,
Каб там папы іх абвянчалі
І стаўся б шлюб іх паратункам!

Лясною, дзікаю сцяжынай
Яна прабеглі паўдарогі,
Ды не мінулі ўсе ж аблогі,
Што Радзівіл услед ім кінуў.

Хваінкай тонкаю ля дуба
Там прыхінулася Гануся.
" Я яд вазьму, пасля прачнуся,
Каб быць с табою вечна, Любы!"

Яд праглынула і ўпала,
І перарвалася дыханне...
Больш не прачнулася каханне,
На дзёрн лясны сляза ўпала
       *    *
         *

Прайшлі вякі. Пры той сцяжыне
Узрос дубок, пры ім хваінка-
Гануся, слуцкая дзяўчынка,
Што больш Язэпа не пакіне!

Да іх салоўка прылятае,
Сам апявае закаханых.
І пары ў цэркві павянчаных
Прыроды помнікам вітае!

Тут яны ў вернасці кляліся,
Што пачуццё ў іх навек!
Але з'явіўся дрывасек
Сякеры дуб з сасной здаліся.

Распілавалі на паркеты
Прыроды помнік! А каханне
Усё ж жыве, бо ёсць паданне
І ім кахання дух сагрэты


Рецензии