Настальгiя

І коней позна ўжо мяняць,
Але й старыя сталі.
Дабавіць дзе і дзе адняць,
Каб думкі не прапалі?

Каб вольны дух не ведаў меж
І не ўміралі планы.
Я вольна жыць хачу, але ж
Узростам прыкаваны.

Дух адлятае ў родны край,
У княства Радзівіла,
Дзе моц улады зазвычай
Дабру людзей служыла.

Дзе і кароль вяршыць не мог
Гвалтоўную ўладу,
Бо вольнасць пільна сейм бярог,
Ён не цярпеў загаду.

З прычыны гэтай край квітнеў,
Жылі шчасліва людзі.
Які прарок адкажа мне,
Калі ізноў так будзе?


Рецензии