Мiнерве

Вітаю цябе я, О, Муза-Багіня!
Ты свежасць прыносіш у прысак турбот,
Бо клічаш у неба, дзе праўды вяршыні,
Даруеш надзею на новы ўзлёт! 

Направіш у крылы мае ветрык сьвежы,
Каб дух змог узняцца на новы палёт,
Каб згінулі вірусы, звады і межы,
І вольна да мэты ісьці мог народ!

Каб папараць-кветку мы ўсе адшукалі
І з ёю надзейна да шчасця дайшлі,
Каб нам груганы болей страх не гукалі,
Бо з розумам радасць жыве на Зямлі!

Прымі ты, О,  Муза маё прывітанне,
А з ім і падзяку ад сэрца  майго
За тое, што стала завеш на змаганне
За годнасць народу і славу яго!


Рецензии