Папараць-кветка
Сяджу ў Нямеччыне, ня ведаю спакою
Бо маняць сэрца пах тучанскіх траў,
Крынічка ў лесе, што з вадой жывою.
Ніхто не знае болей сцежкі да яе,
Бо хто і ведаў - разляцеліся, забылі.
Там дзераза паўзе, вяроўкі ў'е,
Наўкол вартаўнікі-дубы застылі.
Выносяць хвоі кроны да нябёс,
Як Эйфелева вежа у Парыжы,
Зіхцяць вясёлкай дыяменты рос
І папараці кветка там найбліжай.
Ў ноч на Купалу, трэба яе рваць
У момант той, як кветка расцвітае,
Бо ўтрупянее і нячыстых раць,
Калі пугач у пушчы загукае.
Тагды і рві і хуценька назад
Дарогай тою, што сюды з'явіўся
Ня аглядайся, а шапчы:"свят, свят!",
Бо скамянееш, як бы ні маліўся.
А як замоўкне ў глушы пугач,
Нячысцік зноў сваю адчуе сілу,
То рогат дзікі,жудасліаы плач
Агорнуць душу і звядуць яе ў магілу.
І толькі як на лесу выйдзеш край,
І на сасне пабачыш там ікону,
Перахрысціся і бягом спяшай
У цэркаў ты да рантшняга звону.
А папараці-кветку на грудзях
Насі,як талісман, з сабой усюды,
Да шчасця ў каханні скажа шлях,
Да долі лепшай, што без зла і блуду.
Аховаю стане крыніца табе,
Што папараць-кветку паіла.
І памяць па любым ня звяне ў журбе,
Калі ты ўсім сэрцам любіла!
Свидетельство о публикации №120070703342