Чэрвень

Бор. Заранка рассыпае
Шчэбет з посьвістам наўкола,
Такт ёй дзяцел адбівае,
Падпявае дрозд вясёла!

Звонкае ку-ку зязюлі,
Ззянне росаў на траве,
Што ў дзяцінстве мы пачулі,
У сэрцах музыкай жыве.

Нас гайдае і калыша,
Кліча нас у родны бор,
Дзе жыве для сэрцаў ціша,
Пахне казкамі чабор.

Не спяшаю я на моры,
І не цягне ў тайгу!
Мрою сінія азёры,
Чую кнігавак ку-гу.

Сенакос даўно скасілі,
Асушылі луг і лес
І ўсе, што мы любілі
Пад сябе падмяў прагрэс.

Ўсе цяпер шукаюць "біа"
Фрукты, малако і мяса.
Ядуць "хімію". Рупліва
"Украпляюць" моц калгаса.

Дзе півоні ў агародзе,
Над ракой туман плыве-
Мроіць сэрца на ўсходзе
З дзён юначых знічкі дзве.


Рецензии