Недоразумение

Плятуцца  плёткі, ну, скажы Васіль…
Навошта поркацца ў рэчышчы пачуццяў?
Ты – песні пеў, а я загаласіў,
Хіба каханне здольна крык адчуці?

На тваю думку: лепей прыгажосць,
А я дакладнасць не лічу адметнай.
Мне вочы адчыняе сэрца млосць…
А ты пыхціш сасулькай цыгарэтнай.
 
У жнівеньскім паветры яблык пах.
Час разварушаны, ускудлачаны смугою.
Я пазнаю імгненне па вачах
І па клубочках вечных над зямлёю.

Дзе больш трывогі, горычы, нуды.
Бясспрэчна цяжка здольных выслухоўваць.
Я варты сябраваць з табой, заўжды.
…Патрабаваць, мо лепш сябе выхоўваць?


Рецензии