Спадзяванне

Так, мы сустрэнемся!  Дзе і калі?
Ёсць нашым лёсам да драбніц вядома!
Мо, як сплывуць у вырай жураўлі,
Мо, як адпусціць нашы сэрцы стома?

Мо, як капель празвоніць нам вясну
І сьвежы вецер нам падыме крылы
І душы, абудзіўшыся ад сну,
Для той сустрэчы адшукаюць сілы!

Хай Мойры толькі спраўна ніць прадуць
І Клото хай яе не абразае.
Няхай гады за справамі ідуць
І думкі не грызе турботаў зграя!

А дзе сустрэнемся с табою і калі,
Не важна, сябра! Важна, каб сустрэчы
На вольнай адбываліся зямлі,
Дзе шчырасць думак будзе ўсім дарэчы!


Рецензии