Туга

Я без цябе зусім засох
І нават лісце ўсё апала.
Як добра жыць жыццё ўдвох,
Дзе радасць гаспадыняй стала.

Дзе мары макамі цьвітуць
І лета па пакосах крочыць.
Там, дзе гадзіннікі ідуць,
Але ніхто часы не сочыць.

На травах сонейка прамень
Там запаляе зоркі ў росах
І нараджае новы дзень
Са стужкамі ў русых косах.

Туга знікае там  ураз,
Халодзіць сьвежы ветрык скроні
І ажываю я  якраз
Ад дотыку тваёй далоні!


Рецензии