Бяссоннiца

Мяне акружае бяссонніца
І так ужо кожную ноч
Нясуцца хвіліны, бы конніца,
А я стаю неяк узбоч.
Я толькі жыццё наглядаю
А сам дык зусім не жыву
І зноў на рамонку гадаю
Пялёсткі бялюткія рву.
Ці выйдзе да мары дарога?
Ці можа сьпіралі, кругі?
Зрабіць не магу я нічога
Бо вопыты робіць другі.

Мой час праляцеў і не збыўся
І я пры дарозе стаю,
Дзе тупат хвілін не забыўся
Пра мару юнацтва маю


Рецензии