Маёй Ларэлеi!

Цьвітуць каштаны. Месяц май
У лета правіць крокі.
Мне мроіцца знаёмы край,
Дзе Рэйн цяче шырокі.

Скала там пасярод ракі
На сонцы плечы грэе,
На ёй, казалі рыбакі,
Дзяўчына Ларэлея!

Хмель русых валасоў яе
Сцякае ручаінай,
Яна іх чэша і пяе,
І ўсё жыве дзяўчынай!

Вада ў Рэйне не бурліць,
Не чуцен плёскат хвалі -
Змаўкае ўсё. Адно звініць
Між гор плынь песні ў далi.

Рыбак не правіць човен свой,
Той песняй счараваны,
Ён да скалы ляціць стралой,
Віном кахання п'яны!

Яшчэ імгненне. Трэск сухі.
Ў віры знікае хлопца цела.
Адпушчаны яго грахі,
Душа ў рай адляцела.

Ліецца песня з году ў год,
Шчыміць у горле, млее.
Знікаюць людзі. Тых прыгод
Прычына - Ларэлея.

Пра што яна штодзень пяе
I ў сэрцы наганяе стому?
Яна адказу не дае
Ўжо многа год нікому


Рецензии