Лекi душы

То жаўруком у неба узлятаю,
То падаю ніжэй за дол пякельны,
То песень дыяменты рассыпаю,
То ахінае душу змрок бязьмерны.

І не знаходжу месца і хвіліны,
Дзе адпачыць хацелася б душою,
Прапалі б дзе турботы і навіны
Апроч адной, што зьвязана с табою!

Апроч пытання,  лёс які сустрэне
Мой родны край, каханую, мяне?
Ці будзем існаваць нібыта цені?
Ці шчасце і мой край не абміне!

У кожным сэрцы тыя мары,  песьні.
Жывуць, але яно аб іх маўчыць.
Мы  злучым іх, як кроплі напрадвесьні,
У струмень горны, душы каб лячыць!


Рецензии