Пытаннi

Не думаў я, што гэта назаўсёды
І што цябе, мой край,не ўбачу я!
Ляцяць хай вёсны і сплываюць воды,
Ды не заглохнуць песьні салаўя.

Не мог паверыць, што карціны прыгажосці,
Сваёй рукой ствараў што чалавек,
Разбурыць род яго ў парыве злосці,
Каб стаў палац руінамі навек.

Каб не ігралі ў сёлах больш музыкі,
Каб не гучаў дзіцячы звонкі сьмех
І родны край, што колісь быў вялікі,
Чужынцы б рабавалі пад арэх.

Каб твой народ цураўся роднай мовы,
Каб выйсце бачыў болей у віне-
Шлях кіравання ведама не новы,
Што ж застанецца, калі ён міне?

Што ж застанецца для жыцця нашчадкам?
Зноў жабраваць з працягнутай рукою?
Чаму народ жыве з такім парадкам?
Як можна жыць з уладаю такою?

Што стала з вамі, храбрыя ліцьвіны?
Дзе годнасць  ваша? Продкаў дух жывы?
Перад чужынцам вы ж не гнулі сьпіны
І не схілялі гордай галавы!

Былі ж вы абаронцамі Еўропы
Ад турак, ад татар і маскалёў!
А хто вы ёсць? Бязмоўныя халопы
Пад кіраваннем шайкі круцялёў.

Не абмінула родны край "карона"
І буры пыльныя засыпалі палі.
Народ зьнікае, бо няма закона,
Забылі нават мы адкуль прышлі!

Няўжо жыцце такое нам пасуе?
Ці мы прывыклі памяркоўна выжываць?
Зусім няважна хто як галасуе,
Бо ўлада зможа вынік змахляваць.


Рецензии