Майскi ранак

Ластаўкамі ляцяць хвілі,
Ажывае цень,
Адзінокі на паўмілі
Будзіць певень дзень.

Зіхацяцца промні сонца
Ў дыяментах рос,
Водар бэзу праз ваконца
Аж дурманіць нос.

Айва ўся ружова-бела
Прывячае май
Ку-ку першае нясьмела
Абуджае край.

Ранак гушкае ляноты,
Мроіць планы-сны.
Уставаць няма ахвоты
Ў цішыні вясны.


Рецензии