Каронны баль

Цi то кава, цi гарбата -
Кожнаму не дагадзiць.
Aле з сонейкам на свята
Добра самагонку піць!

Будзь здароў!Далёкі дружа,
Кілбасою закусі.
Мы ж жывем цяпер не хужай,
Паноў Белае Русі!

Ў левую вазьмі відэлец
Чарку ў правую руку,
Хай віно нам кроў вяселіць
І яднае талаку!

Бо калі яшчэ час будзе
Выпіць добра без праклёну
Жонка і бурчаць забудзе,
Помніць толькі пра "карону"!

Дык паднімем дружна чаркі
Ды й кульнём каторы раз,
Каб пасля пусціцца ў шпаркі
Прымірэнчы з жонкай пляс.

А калі не бачыць вока
Жонкі стройную фігуру,
Не хадзі шукаць далёка,
Пачні з дзеўкай авантуру.

Жонка лаяцца не будзе
Бо такі сягоння час:
Мруць як мухі кругом людзі
А мужчыны, дык якраз!

Самагонку піць у вечар
Я, мой сябра, не гатоў,
Бо жаданне чалавеча
Запаляе маю кроў.

Інстынктыўна к жонцы лезу
Я пагрэцца ў райскі сад
Дзякуй табе за імпрэзу!
Пагутарыць быў я рад!


Рецензии