Генны закон

Я зноў да вас лячу
Дзяцінства дні былыя
Прапаўшыя даўно
У сіняве смугі.
Нябачныя вачам
Ды сэрцу дарагія,
Як роднай мовы гук
Бясконца дарагі.

Я зноў лячу душой,
Хоць ведаю, што плёну
Не прынясе ваяж
І вельмі імаверна.
Ды кажа памяць мне,
Па сваяўства закону
Мы мусім да радні
Трымацца міласэрна!

Яны ж твой род і кроў
Жыцця былога гены,
Што адрасы нясуць
Далекай старыны.
Яны жыцця закон,
Шляхоў ягоных змены,
Хоць воку іншы раз
Нябачныя яны.

Я буду зноў ляцець
І буду спадзявацца,
Што некалі палёт
Ды падаруе плён
Жыцце - не аўтабан
І ў ім трэба змагацца
За мару, каб яна
Не знікла нібы сон!


Рецензии