Мёд спакусы

У даўні век, калі з пазнання дрэва,
Пакаштаваў Адам спакусы плод,
Пазнання яблык  для яго сарвала Ева,
Хоць кару ведала яна ўжо напярод.

Было вядома ей, што кара Бога
Двайным цяжарам ляжа ёй на плечы,
Што працы цяжкай будзе меці многа
І ў муках мецьме прадаўжаць род чалавечы.

Быць для дзяцей самай пяшчотнай маці,
Іх гадаваць, сябе амаль забыць,
Быць гаспадыняю пры мужыку ў хаце,
Яго турботамі і помысламі жыць.

Але і ганарыцца, як вядома,
Што яе дзеці рухаюць прагрэс,
Што не бярэ іх ні мароз, ні стома
І не палохае праблем нязнаных лес!

Бо ты каханая і маці , і багіня
І гэтаму мужчына кожны рад.
С  табою свет ніколі не загіне,
Бо паратунак дасць матрыярхат!

Няхай у дзень і сьветлы, і спакойны
У восьмы дзень вясны й сакавіка
Забудуцца на свеце звады, войны!
Няхай нясе цяпло мужчын рука!

Няхай яна нясе букеты кветак,
Мяды і віны ставіць на абрусы
Падзякаю за дабрабыт і дзетак
І за сарваны ў раю мёд спакусы!


Рецензии