Кiлiм

Вясновым сонейкам сагрэты
Саткаўся кветкавы кілім,
Як падарунак нам ад лета
Каб стаць шчаслівымі дваім!
Каб слухаць капляў перазвоны
І пошчак песьні салаўя,
Каб уваскрос мой дух натхнёны
І ачуняў душою я.
Ах, сонечны дзянёк вясновы!
Як мала нам для шчасця трэба
Учуць ізноў гук роднай мовы
І роднае ўбачыць неба!


Рецензии