Мамiна мова

Родная мова. Маміна слова
Сьветлай крынічкай бруіцца.
Сэрца шукае яе адмыслова,
Каб смагі думак пазбыцца.

Родная мова цурчыць ручаінай
Думкі ў планы сплятае
Цешыцца хлопец на мове з дзяўчынай,
Кветкамі словаў люляе.

Слоў мілагучных даруе нямала,
Росных вясёлак праменні,
З песень, што маці малому спявала
Ў бэзавы вечар вясенні.

Матчына слова моцы нанова
Дасць і ў бядзе на чужыне
Шчасця яно і надзеі аснова,
Што гора некалі згіне.

Родная мова крынічкай бруіцца,
Точыць чужых слоў скляпенні.
Смаглай душою з яе напіцца,
Продкаў каб славіць тварэнні!

Каб шанаваць катэхізіс Скарыны,
Дух ВКЛ шанаваць і Статуты,
Што дзеля славы і моцы Айчыны
Словаў чужых паьбягалі атруты!

Матчыну мову, як і Айчыну
Трэба і ведаць, і берагчы!
Зерні слоў важкія, а не мякіну,
Трэба душою ўбачыць змагчы!

Родная мова, маміна слова
Мне ўваскрашаюць палі і лясы!
Хочацца верыць, што будзе здарова,
Каб гадаваць новых слоў каласы!


Рецензии