На прадвесьнi

Хоць на двары амаль вясна,
Ды нешта сэрца халадзее.
Ці можа мэта не відна?
Ці можа невядома дзе я?

Ці можа абарваўся шлях,
Ці мо’ яго растаннем змыла,
Ці ў маіх руках, вачах
Змаганне мары патушыла?

Куды, зачым ісці, ляцець
Мне болей зорка не пакажа.
А хочацца не існаваць, не тлець
Не жыць далей, як карта ляжа!

Так, на двары амаль вясна!
І знікнуць холад і завея,
Бо мары зорачка відна,
Сбвятло надзей мне сэрца грэее!


Рецензии