Яну-Эрыку на 3-iя угодкi

Добрый раніцы вясёлка!
Добрай раніцы пявун!
Без цябе на сэрцы волка,
Бо не чутна шчасця струн.

Без цябе сумуе домік
І не кажа коцік  "мяў"
Калабком маленькім гномік
Недзе ў лесе загуляў.

Гусі мыцца паляцелі
У канаве лугавой,
Бо быць чыстымі хацелі
У дзень нараджэння твой!

Сонейка ты наша - Янак!
Дай табе здароўя Бог!
Каб шчаслівым быў твой ранак,
Каб ты ўсё спазнаў  і змог!

Каб зязюля накувала
Табе многія  гады,
Каб табе жыццё  давала
Шчасце, радасць без нуды!

Каб цябе сябры любілі,
Каб ты шанаваў бацькоў!
Каб вы ў шчасці доўга жылі
Happy birthsday!  Будзь здароў!!!


Рецензии