Неумiручасць душы

I прыйдзе дзень, i прыйдзе час,
Калi нас больш не стане,
Зямля крутнецца яшчэ раз,
Мы ж знiкнем у тумане.

I будзе ўсё, як i тады,
Да нашага стварэння,
Не зменьшым мы свае хады
Ў другое вымярэнне.

Мы вернемся ў "Былое" зноў
З прайшоўшага "Цяпер",
З сустрэч, расстанняў, слёз i слоў:
"Чакай мяне i вер!"

Зьнiкаюць целы, але час
Тры мае вымярэннi.
А можа ў "Будучынi" нас
Душ нашых стрэнуць ценi.

I мы, забыўшы войнаў жах
I рознасць нашых моў,
Убачым радасць у вачах,
Сусьвет кахання слоў.

Бо нам каханне моц дае
Збыць зло i боль вайны,
Яно жывой вады налье,
K жыццю ўзродзiць сны!

Прычына  войнаў - гэта плоць.
Душа ж яе не мае
I бясьцялесна яна хоць,
Ды целам упраўляе!

Яна гармонiю дае
Пачуццям у жыццi!
Няма нам сэнсу без яе,
Да мэты каб iсьцi!

Як прыйдзе развiтання час,
Яго мы прывiтаем,
Бо ёсць душа i з ёй якраз
Мы несьмяротнасць маем!


Рецензии