Прызнанне

Ты мне Радзiмы дух вярнула
Праз прыцемкi гадоў,
Калi душа амаль заснула,
Амаль застыла кроў.

Я ўжо размернаю хадою
Iшоў за небасхiл.
Удзячны я табе за тое,
Што дадала мне сiл.

Што жыць жаданне абудзiла,
I ад душы шчадрот,
Падаравала ты мне крылы,
Каб новы быў палёт.

Я ўсей душой табе адданы!
Адно прашу дазволь
Пяшчотна цалаваць  курганы
Тваiх грудзей, Ассоль!


Рецензии