Наш радавод 3

Так праляцеў век пераходны.
Лiцьвiн знямогся, прысьмiрэў.
Забыў, што колiсь быў свабодны
I больш бунтарствам не гарэў.

Прыпамiналася паўстанне,
Што Калiноўскi ўзняў Кастусь,
Калi пайшлi ўсе да звання
Кроў пралiваць за Беларусь.

Яднала ўсiх паўстанцаў
мэта:
Прэч скiнуць царскае ярмо,
Назоў Лiтва вярнуць - за гэта
Жыццё ўсе мы аддамо!

Ды склалi на палi ды нiвы
Галовы ўсе, паўстаў хто быў,
Бо самадзержац "лiтасьцiвы"
Цьвет самы нацыi забiў.

Сшарэла шляхта, прысьмiрэла,
А хтось цару служыць пайшоў.
Хоць вольнасьцi жаданне тлела,
Ды для кастра не стала дроў.

Так наступiў i век дваццаты.
Зноў пакацiлася вайна.
Па ўсёй Лiтве гарэлi хаты,
Зазнала шляхта жах спаўна,

Калi па царскаму загаду
У бежанцы пайшла ў Сiбiр,
А казакi палiлi хаты
I збожжа, на ўсю фронту шыр.

Не выканаць загад шалёны
Лiтва, канешне, не магла.
Дзяцей сваiх больш 2 мiльёны
Навек Расеi аддала.

Вайна разбiла, зруйнавала
З зямлёю нават гарады
Даўно Лiтва не зазнавала
Бiблейскай гэткае бяды!

Такой, што i рабы паўсталi
I пад нястрымнае "Ура!"
Прыгоннiкаў павымяталi,
Забiлi нават i цара.


Рецензии