Невыноснае

Па сцерні йду, па сенажаці,
асцюк упіваецца ў нагу,
я ў роспачы гукаю маці -
матулька, болей не магу!

Як мне трываць?
          Як ты трывала
нясцерпнасць горычы жыцця,
дзе паўсядзённая навала
вядзе ў багну небыцця?

Збіраць каменні для пагосту
на пастамент за ўсе труды,
мне Бог не выракае росту -
няспелыя яшчэ плады.

Шчэ спіць народ і "абы-якасць"
не звяжа пышныя снапы,
свабодалюбства і інакасць
прыглушаць царскія папы.

Балюча мне ісці па пожні,
цяжкі дажынак каравай,
а ў паднябессі клінам познім
ляціць жыццё за небакрай.


Рецензии
а ў паднябессі клінам познім
ляціць жыццё за небакрай.)))

Цудоу"на! Лепей не сказаць!
Понравилось! Очень!
Спасибо, Чабарок!
С уважением

Леонид Мисюченко   17.12.2019 19:48     Заявить о нарушении
Спасибо, Лёнь...Будзем жыць!

Чабарок   20.12.2019 21:28   Заявить о нарушении