Сiняускай школе

Наш ведаў дом! У час юначы
Спяшалi мы дзяцьмi сюды
З Асосаў, з Ганявiч, з Руды
З Сiняўкi, Tучы i Паначы,
Каб веды ў школе атрымаць
I шлях свой у жыццё абраць.

Пашчасцiла мне два гады
У клас 9-ы i 10-ы
За ведамi хадзiць сюды
Пад дрэваў велiчныя шаты.
Звiнелi галасы вясёла,
Дзяцей званком склiкала школа.

Паўтара веку ў нашым краю
Сiняўская вядома школа!
За ведамi ў паход склiкае
Яна дзяцей к сабе наўкола.
Дай Бог, каб i ў час iнтэрнэту
Мы не забылi школу гэту!

Каб мы усе, дзе б нi жылi,
Нясьлi высока факел ведаў,
Што нам настаўнiкi далi
I каб адно было ў нас крэда:
Служыць Радзiме! Свайму краю!
За ўвагу дзякую ўсiм Вам!
I шчасця Вам усiм жадаю!


Рецензии