Беларускай вёсцы
Да спазмаў, дыхання зьбiцця!
У ёй не ўваскрэсне нiколi
Старонка былога жыцця!
Зьнiкае валошкаю ў полi
Цi зьнiчкай па першай расе.
Адыдзе! Не з'явiцца болей
Вясновым буслом на страсе!
Ах, вёска! Нязбыўныя мроi
З'яўляюцца часта ў сне.
Прагрэс разьмiнууся з табою,
Хай доля ж цябе не мiне!
Свидетельство о публикации №119081209287