Жнiвеньскi вечар

Жнівеньскі вечар разліўся ў нябёсах,
светлаю чырванню ў воблаках-косах,
золатам сонца лягло на пакосы,
кінуўшы чыстыя зорныя росы.

Вецер, аблётаўшы ўдзень наваколле,
сеў адпачыць у бярозавым голлі,
месяц, як серпік, танюткі, калёны,
жне ў небе зоркі і сыпле ў далоні.

Падласаваўшысь травой маладою,
коні спусціліся да вадапою,
спуджана качка залопала крыллем,
ды ў чароце схавалась імкліва.

А чараты у азёрным люстэрку,
нібы ваякі, стаяць на паверку,
ціха... бязгучна дрыготкія зоркі
падаюць-сыплюцца, нібы пацёркі.




 


Рецензии
Здорово! С удовольствием читаю ваши стихи на белорусском, открывая каждый раз новое звучание и стихов, и мира.

Алла Челядина   04.08.2019 00:19     Заявить о нарушении
Спасибо, Аллочка! Вы очень добры, пусть добро всегда возвращается к Вам!

Валентина Ментуз   04.08.2019 19:52   Заявить о нарушении