Сябрук

Бацькоў не выбіраюць, як вядома,
Але сяброў хто з нас не выбіраў?!
А вось майго падаў Бог каля дому,
Ён пыску ўзняў, сказаў жалобна "мяў".

У шкельцах вочак бліснула надзея:
Тут мой прытулак! Я скалеў зусім...
Пад небам адбываюцца падзеі -
Пакінуты... Той погляд не хлусіў.

Даведалася потым, што марозам,
У вельмі сціплым футрачку "бамжа",
Начамі зімаваць была пагроза,
А гаспадар яго не заўважаў...

Сябрамі сталі. "Баявыя раны"
Лячу - і лапкі, і парваны рот,
І сам ён вінавата і старанна
Залізвае ўсе вынікі прыгод.

Падзякай - непадробная пяшчота,
Якую рэдка бачыш у людзей,
Яго "мур-няў" - замова ад самоты,
Цяпла праменьчык, што аздобіць дзень.

А мышы?! Іх не церпіць! Нават есці!
Паштэт і "Кіцікэт" у чарадзе...
Але калі сустрэне мышку дзесьці -
Ахвяраю ля ганку пакладзе.

15.07.2019   Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии
Ядвiга! Першы верш, якi я адкрыла на Вашай старонцы за той доугi час, як не заглядвала да Вас, аказауся прыемным падарункам для мяне. Верш пра сябра так цiкава написаны, што у мяне не хапае слоу выказаць сваё захапленне. Вельмi да спадобы! Апошнi час маё жыццё пераклiкаецца з кацячымi гiсторыямi i з адной гiсторыяй я падзялiлася на сваёй старонцы. Асаблiва прыемна, што верш напiсаны на роднай мове. На жаль мне усё цяжэй на ёй размауляць, таму што няма нiякай практыкi. З павагай да Вас i самымi добрымi пажаданнямi, Тамара

Тамара Родник   02.08.2019 20:10     Заявить о нарушении
Тамарачка, дзякую Вам шчыра, за Ваш водгук, і так прыемна, што мой сябрук пабыў і Вашым у гэтым вершы! Мы таксама ў асноўным выкарыстоўваем пры размове "трасянку", але, калі пачынаю пісаць верш, то словы прыходзяць толькі на "мове" яшчэ пры яго нараджэнні. Бывае, што некалькі моўных радкоў, якімі звярнуся да героя(у гэтым выпадку да свайго ката была фраза "бацькоў не выбітаюць, як вядома" - значыць "цярпі гаспадыню") з'яўляюцца штуршком для развіцця і прадаўжэння тэмы. Вось неяк так. Мне аднолькавыя і "мова", і "язык".
З сустрэчнай павагай і цеплынёй маёй душы,

Ядвига Довнар   03.08.2019 13:05   Заявить о нарушении
"не выбіраюць"!

Ядвига Довнар   03.08.2019 13:07   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.