Ассоль!

Ассоль!
Ассоль!
Ты - ветразь мары!
На сіняй гладзі акіяну
Цябе адну шукаць я стану
І не паверу ў злыя чары,
Што развядуць і нас!
Дазволь,
Мне марыць і далей,
Ассоль!

Ассоль!
Ассоль!
На брыганціне
Пунсовы ветразь - знак любві!
Ён быццам кажа:"C'est la vie!"
Чакай і вер, тады не згіне
Кахання знак!
А мне дазволь
У марах жыць  далей,
Ассоль!

Ассоль!
Ассоль!
Як век наш згіне,
У край надзей, у край прыгод,
Па сіняве бязмежных вод
Адзін шлях будзе брыганціне -
У памяці плысці!
Дазволь,
Ёй да цябе плысці,
Ассоль!


Рецензии