Наш лёс - гэта ланцуг сустрэч!

Наш лёс - гэта ланцуг сустрэч,
Дзе звеннi- радасцi сустрэчы.
Такi наш розум чалавечы;
Ён злое выдаляе прэч.
На тым жыруюць папулiсты:
Палiтыкi ды махляры,
Што людзям абяцаюць чысты
Рай з iхняй ўладай да пары!
"Рабамi на галерах" будуць,
Што абяцалi - не забудуць!

А людзi чуюць казкi тыя
I спадзяюцца многа лет,
Што будзе i для iх прасвет,
Часы наступяць залатыя.
Жыццё змяняецца, цячэ,
Без зменаў застаюцца казкi,
Што трэба пацярпець яшчэ
I дабрабыт наступiць царскi.
Наiўны Стась быў - па вяселлi
Застацца ў Мiнску жыць хацелi.

Адтанцаваўшы, з Астрыд ён,
На Мiнск сабраўся ў дарогу.
Шукаць параду, дапамогу,
Каб меў iх брак якicьцi плён.
За тыдень з ёю абышлi
У Мiнску: гарсавет, абкам.
Нiдзе ёй працы не знайшлi,
Tаму рашыўся Стсiк сам
Да жонкi выехаць з Радзiмы,
Так бы сказаць, пайсцi ў прымы.

Намер аб выездзе ўхвалiў таксама,
Прафесар, сябра Стася - Верабей.
Сказаў ён Стасю: "Едзь скарэй,
Як клiча да сябе вас Астрыд мама!
Будуем камунiзм мы толькi на паперы,
I кожны для сябе, як гэта мне вядома!
Без сувязей жыццё - на гэта дай мне веры! -
Тут не жыццё - турма, а ў ГДР вы дома!"
Прапалi звеннi гарсавета i абкама,
Парада ж Вераб'я жыве i сёння прама!

На заўтра з Астрыд Стась пайшлi ў кансулат,
На ў'езд у ГДР запоўнiлi паперы.
Iх консул падтрымаў у выбраным намеры,
Сказаўшы, што праблем не бачыць акурат!
Праз два днi Aстрыд з'ехала ў Берлiн.
Стась звольнiўся без перашкодаў з працы,
Застаўся ў iнтэрнаце жыць адзiн,
Каб пашпарта на выезд дачакацца.
У пакоi Астрыд зноў жыццё кiпела,
Туды ўсялiлася венгерка Грасiэлла.

Аднйчы, чуць папукаўшы рукой,
Яна зайшла i папрасiла дапамогi,
Бо не змагла пасля цяжкой дарогi,
Валiзку з рэчамi ўнесцi ў пакой.
Стась дапамог, каб скрасiць адзiноту,
Ды выведаць жывуць як за мяжой,
Яна ж, адчуўшы сэрцайкам турботу,
Ахiнула яго сваёй душой!
Зварыла чай, памыла вiнаград...
Стась слухаў смех, пiў сонцы вачанят.

З тае пары ў вячэрнiя хвiлiны
Пачуў Стась многа пра жыццё
ў чужыне:
Яна ж з'явiлася на свет у Аргенцiне,
Лiцьвiнка - мама, венгр - тата дзяўчыны.
Пасля палячку падсялiлi ў пакой,
Iм Аня Герман:"Раз адзiн" спявала
I навявала гэтакi спакой,
Што сэрца пра ад'езд i забывала!
Вуснаў сунiчных мёд, бровы ад гарнастая
Поўных 16 год! Цнота сама сьвятая!


Рецензии