Шчасце чалавеча

Ах, шчасце! Шчасце чалавеча
Цвіце рамонкам ля дарог!
Цячэ ў чаканні летні вечар,
Поўны надзей, пяшчот, трывог.

Поўны кахання, шэпту зорак,
Мігцення ў травах светлячкоў.
І родны дом, і родны ўзгорак,
Дзе ажывае сэрца зноў!

Дзе зноў вясновай ручаінай
Пульсуе ў жылах кроў мая.
Дзе ў кожным позірку дзяўчыны
Гарэзліва гучыць: “Дзе я,

Там возера сіней ад сіні,
Блакітней там блакіт нябёс,
Ярчэй півоні і вяргіні,
Я --твая доля і твой лёс!”


Рецензии