Светлы сон

Сяброўка! Мне прысніўся дзіўны сон
Нібыта мы на Свіцязі с табою.
Людзей няма і чуцен светлы звон
То лёд звініць пад хвалямі прыбою
Такі вось на здзіўленне ясны сон!

А лес маўчыць і птушак не чуваць
І ціха ў небе дагараюць зоры
І сыплюцца на водныя прасторы
Агнём бенгалскім асвятляюць гладзь
Наўкола ноч і птушкі мірна спяць.

Гадзіна пятая. Святлее неба край
Святло ліецца к нам ужо з усходу,
Цяпло яго агортвае прыроду...
І новы дзень нам прынясе пагоду
Ты не спяшайся! Крыху пачакай!


Рецензии