Падсвядомае жаданне

Сяброўка!  Я цябе хачу абняць,
І песціць валасоў ручай шаўковы,
І бачыць бляск вачэй, на дзіва, новы,
І рук тваіх жаданне цалаваць!

Зайсці ў густы знаёмы райскі сад,
Бо недзе там блукае і натхненне
І засявае вершаў зноў насенне.
Дасць Бог, і я ўсходам буду рад.

І буду ўспамінаць зноў месячную  ноч,
Атласнае мігценне мройнай скуры,
Дзе з малаком змяшаўся цвет сакуры,
І зорак ззянне не сягае ззяння воч.

Дзе нават час блукае ў дарозе,
І думак,  і трывог зусім няма.
Дзе мы адны: ты, я! І ноч сама
Стаіць  надзейнай вартай на парозе.


Рецензии