Прызнанне

Айчына мая!  Хай даруюць багі,
Што жыць пачынаць хачу знову!
Бо мне дабрабыт хоць i ёсць дарагі,
Ды ўсё ж менш за родную  мову!

Хоць бачыў я тут пікі стромыя гор,
Цясніны, і лёхі, і скалы...
Ды сніўся начамі радзімы прастор,
Пагоркаў дзяцінства авалы.

Вітаў мяне ранак ружовай зарой,
Над лесам як сонца ўставала,
І кужаль туману клубіўся гарой,
Што люстра ракі цалавала.

А дзень пачынаўся пад спеў салаўя,
Пад звонкае: "ку-ка-рэ-ку"!
Яго ўспамінам жыў сорак год я -
З шасцідзесяці майго веку.

Я дзякую Богу, што даў гэты край,
У дастатак  - дарогу прамую!
Ды ноччу не спіцца мне, зазвычай
Па роднаму краю сумую!


Рецензии