Водар слова

Колькі слоў ёсць у роднай мове,
Я спазнаў гэта толькі з табою.
Голас твой чутны мне ў кожным слове,
Нібы водар начнога прыбою.

Ты мне мроішся чайкаю вольнай,
На сваё што ўстала крыло.
Каб забыць, што была ты бяздольнай,
Бо былое ў мора сплыло!

Так дзянькі праляцяць, нават годы,
Ты--мяне, я-- цябе зберагу...
І абыдуць нас краем нягоды,
Бо без мовы я жыць не змагу!

Многа словаў у кожнай ёсць мове,
Каб жыцця апісаць прыгажосць,
Бо жыццё ў апошняй аснове -
Гэта мова  матулі і ёсць!


Рецензии