Чытачцы

Я на паўмёртвай мове часам
Складаю словы ў новы сказ
І сам дзіўлюся іншы раз,
Як ён зіхціць вясёлкі пасам!

Бо мовай роднаю мяне
Карміла ты і мая мама.
А роднай нашай мовы храма
Пабачыць не даў Бог і мне.

На рускай мове мне прасцей
Выказваць думкі ці то планы,
Бо стаўся храм разбудаваны,
Ды ў ім чужы я між гасцей!


Рецензии