Крылы мары

Так хацеў бы цябе я абняць!
Так да сэрца прыціснуць хацеў бы!
Крылы мне напракат дзе б узяць
Я к табе хоць на дзень прыляцеў бы!
Можа нават застаўся б на ноч,
Ці на далей застаўся б з каханай
Толькі крылаў няма. Хоч нi хоч
Адзінока сустрэну я ранак.
Беражы ты сябе,  любы сон!
Можа крылы знайду да абеду
Прышпілю, вазьму з горкі разгон
І к табе прылячу на бяседу.
Ты шампанскае толькі купі,
Каб натхненне ўзнялося да столі
А сама прытуліся і спі,
Нам і дотыку будзе даволі!
А я буду санэты пісаць,
Мне натхненне дасць творчыя сілы
Буду ў марах мой край аблятаць
Толькі дзе мне знайсці тыя крылы?


Рецензии